Спартсмену пакарылася штанга вагай 110 кілаграмаў.
У студзені «Звязда» расказвала [3] гісторыю Дзмітрыя Ходаса — маладога цяжкаатлета, які на чэмпіянаце Еўропы 2019 году атрымаў траўму пазваночніка, але не здаўся і вярнуўся ў спорт. Днямі Дзмітрый выйграў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу сярод інвалідаў. Акрамя медаля спартсмен атрымаў званне майстра спорту.
У вагавай катэгорыі 59 кілаграмаў у жыме штангі, лежачы, Дзмітрый падняў 110-кілаграмовую штангу.
«Канешне, я задаволены сваім выступленнем, але гэта было няцяжка. Мала спартсменаў было — толькі я і адзін мой сапернік. А вось хвалявання было шмат, усё ж такі даўно не выступаў. Усё як на звычайных спаборніцтвах — страх, хваляванне. Але я ўжо ведаю, што з гэтым рабіць, таму змог сабрацца і перамагчы. Першы трэнер, сябар Віктар Саракалетаў з Хойнікаў прыехаў падтрымаць. Вялікі дзякуй трэнерам за тое, што падтрымлівалі і дапамаглі за два месяцы трэніровак перамагчы на чэмпіянаце». — дзеліцца сваімі ўражаннямі Дзмітрый.
Зараз са спартсменам працуюць два трэнеры. Андрэй Акімаў — у Мінску, і Віктар Саракалетаў у Хойніках. Галоўная мэта Дзмітрыя — выступленне на чэмпіянаце свету, які ў снежні адбудзецца ў Венгрыі, і пападанне склад нацыянальнай зборнай па паўэрліфтынгу
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/news/20210122/1611319142-dzmitryy-hodas-volya-haraktar-i-lyubou
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-hodas
[5] https://zviazda.by/be/tags/pauerliftyng
[6] https://zviazda.by/be/tags/shtanga
[7] https://zviazda.by/be/tags/sport