У красавіку для юных (і для дарослых — таксама) чытачоў Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў цэлую праграму сустрэч з пісьменнікамі, кнігі якіх у апошні час выдадзены ў «Звяздзе».
У Валожынскай раённай бібліятэцы 7 красавіка адбудзецца прэзентацыя кніг вершаў Іны ФРАЛОВАЙ «Рамонкі на асфальце» і «Апельсін». У гэты ж дзень пісьменніца завітае і ў Ракаўскую сярэднюю школу (таксама Валожынскі раён).
А 9 красавіка акцыя «Звязда» — дзецям!» прадоўжыцца ў Бараўлянскай сярэдняй школе (Мінскі раён). На сустрэчу да юных чытачоў прыйдзе пісьменнік Міхаіл Дзеравянка са сваёй кнігай «Кацяня Пых і шчанюк Скок».
13 красавіка акцыя «Звязда» — дзецям!» ізноў зменіць сваю «прапіску»: вядомая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая правядзе прэзентацыю сваіх кніг «Загадка прынцэсы Агнесы», «Палёт на Вухуцію» і «Жахліўчык» у Гродзенскай гарадской бібліятэцы.
А праз два дні — 16 красавіка — у межах акцыі «Сусветны дзень кнігі» ў Музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбудзецца яшчэ адна «звяздоўская» імпрэза. Са сваёй кнігай «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» чытачоў пазнаёміць Людміла Рублеўская. А Леанід Дранько-Майсюк прачытае вершы з нядаўна выдадзенай кнігі «Скарб».
17 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Прыгоды Букі Злюкі» Паўла Гушчынца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. Дарэчы, з гэтай самай кнігай Павел Гушчынец 28 красавіка пазнаёміць чытачоў Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага.
30 красавіка са сваімі кнігамі «Як разгадаць Кітай» і «Без «жалезнай заслоны» да чытачоў бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйдзе яшчэ адзін аўтар Выдавецкага дома «Звязда» — Інеса Плескачэўская.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-shychko
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezentacyya-knigi
[6] https://zviazda.by/be/tags/inesa-pleskacheuskaya-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-hadasevich-lisavaya-0