Для беларускіх турыстаў змяніліся правілы ўезду ў Туніс. Такую інфармацыю паведамілі [1] ў РСТА.
Як распавёў міністр турызму і рамёстваў Туніса Хабіба Аммар, ужо з 19 красавіка 2021 г. зменіцца пратакол ўезду для беларусаў, якія набылі турпакеты праз тураператараў. Нашым турыстам не трэба будзе здаваць ПЦР-тэст пасля прыбыцця ў краіну і знаходзіцца ў двухдзённай ізаляцыі ў гатэлі, які яны забраніравалі. Адзіная важная ўмова, якая засталося для беларускіх турыстаў, — гэта наяўнасць даведкі з адмоўным вынікам тэста на кавід, які быў зроблены не больш чым за 72 гадзіны да вылету ў Туніс.
Змены не тычацца індывідуальных падарожнікаў. Яны павінны будуць здаць паўторны ПЦР-тэст і адбыць 48 гадзін самаізаляцыі.
Як адзначылі ў РСТА, абслугоўванне беларусаў, якія набылі турпакеты, будзе праводзіцца па дзеючаму зараз санітарнаму пратаколе суправаджэння Ready & Safe. Гэта дазволіць нашым турыстам адпачываць у Тунісе свабодна і бяспечна.
Варта нагадаць, што па вяртанні з Туніса ў Беларусь жыхарам нашай краіны неабходна будзе пасядзець на 10-дзённым карантыне.
Прэв’ю: wikipedia.org
Спасылкі
[1] https://www.toursoyuz.by/2021/04/06/tunis-obyavil-pravila-vezda-dlya-belorusskih-turistov-v-sezone-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tunis
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/turyzm