У сталічным Доме футбола прайшло лёсаванне календара спаборніцтваў каманд 1-й лігі чэмпіянату Беларусі, які стартуе 17 красавіка.
Барацьбу за дзве пуцёўкі ў вышэйшую лігу павядуць 12 каманд. У першым туры згуляюць: «Белшына» (Бабруйск) — «Вална» (Пінск), «Нафтан» (Наваполацк) — «Баранавічы», «Днепр» (Магілёў) — «Ліда», «Слонім» — «Орша», «Крумкачы» (Мінск) — «Лакаматыў» (Гомель), «Арсенал» (Дзяржынск) — «Шахцёр» (Петрыкаў).
Удзельнікі спаборніцтваў правядуць трохкругавы турнір, па выніках якога дзве найлепшыя дружыны атрымаюць павышэнне ў класе. Каманда, якая зойме трэцяе месца, правядзе два пераходныя паядынкі за права згуляць у вышэйшай лізе з 14-м клубам элітнага дывізіёна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershaya-liga