Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Сангітай Багадур у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень беларуска-індыйскіх адносін у двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый», — адзначылі ў міністэрстве.
Дыпламаты абмяняліся меркаваннямі аб найбольш актуальных пытаннях міжнародных адносін, уключаючы намаганні па барацьбе з пандэміяй каранавіруса.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў паслу за плённую працу на чале дыпламатычнай місіі Індыі ў Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-indyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasol