Яны былі знойдзены жыхарамі на полі каля вёскі Новікі. Вяскоўцы заўважылі снарады і міны і паведамілі пра гэта мясцоваму ўчастковаму.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, спецыялісты в/ч 5524 унутраных войскаў МУС, якія прыбылі на месца, абследавалі мясцовасць і выявілі 99 мінамётных мін калібру 82 мм, 4 мінамётныя міны калібру 50 мм, 26 артылерыйскіх снарадаў калібру 76 мм, 71 артылерыйскі снарад калібру 45 мм і 52 артылерыйскія ўзрывальнікі. Усе — часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Арсенал быў вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[2] https://zviazda.by/be/tags/arsenal
[3] https://zviazda.by/be/tags/noviki
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus