Група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ўчора ўзгадніла балансы паставак беларускіх аўтамабіляў, трактароў і іншай тэхнікі ў Расію. Аб гэтым паведаміў па выніках пасяджэння дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, перадае [1] БелТА.
«Кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі і партнёры з Беларусі далажылі, што ўзгоднены балансы паставак тавараў з Беларусі ў Расію, — сказаў Дзмітрый Мезенцаў. — Гэта тычыцца аўтамабіляў, камбайнаў, іншай машынабудаўнічай прадукцыі, дарожнай тэхнікі. Гэта дзясяткі тавараў, па якіх мы раней спрачаліся, а сёння ўзгаднілі блізкія падыходы. Можа быць, яны яшчэ не адзіныя, але, ва ўсякім разе, рух, у тым ліку да падпісання дарожнай карты, або, як мы сёння гаворым, саюзнай праграмы па правядзенню адзінай прамысловай палітыкі, — яно відавочна і пацверджана бакамі».
Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню прайшло пад кіраўніцтвам яе сустаршыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера Расіі Аляксея Аверчука. У ім таксама прынялі ўдзел адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, кіраўнікі міністэрстваў Беларусі і Расіі, старэйшыя дыпламаты дыппрадстаўніцтваў дзвюх краін, адказныя работнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/soglasovany-balansy-postavok-belorusskih-avtomobilej-traktorov-i-drugoj-tehniki-v-rossiju-mezentsev-436211-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mezencau
[3] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastauki
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiyskaya-federacyya