Сертыфікаты адпаведнасці на паслугі аўташкол па новых дзяржаўных стандартах будуць пераафармляцца ў планавым парадку да 1 сакавіка 2022 года, паведамілі [1] ў прэс-службе Дзяржстандарту.
У камітэце нагадалі: у Беларусі паслугі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў падпадаюць пад абавязковую сертыфікацыю. Дзеючыя на гэты час дзяржаўныя стандарты, якія вызначаюць патрабаванні да аказання такіх паслуг, зацверджаны і ўведзены ў дзеянне з 1 лістапада 2020 года пастановай Дзяржстандарту ад 31 жніўня 2020 года нумар 46.
«У цяперашніх стандартах няма істотных змяненняў патрабаванняў, якія ўплываюць на бяспеку аказання паслуг. Яны не ўводзяць новыя тэхнічныя патрабаванні адносна сертыфікаваных паслуг, а толькі ўдакладняюць іх. У сувязі з гэтым адсутнічаюць падставы для прыпынення або адмены выдадзеных суб’ектам гаспадарання сертыфікатаў адпаведнасці на паслугі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, устаноўленыя адпаведным законам. Палажэнні гэтага закона ў такім выпадку дазваляюць перааформіць сертыфікаты адпаведнасці ў планавым парадку», — адзначылі ў Дзяржстандарце.
Такім чынам, Дзяржстандарт прыняў рашэнне аб замене сертыфікатаў адпаведнасці на паслугі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў пры планавых або пазапланавых перыядычных ацэнках сертыфікаваных паслуг. Пры гэтым такія мерапрыемствы для выдачы сертыфікатаў адпаведнасці па новых стандартах версіі 2020 года магчымы да 1 сакавіка 2022 года.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://gosstandart.gov.by/certificates-of-conformity-for-driving-school-services-planned-march-1-2022
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhstandart
[3] https://zviazda.by/be/tags/autashkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/sertyfikat
[5] https://zviazda.by/be/tags/akazanne-paslug