У сталіцы працягнуць пазначаць спецыяльнай разметкай месцы, у якіх можна пакідаць шэрынгавыя ровары і электрасамакаты, паведаміў агенцтву [1] «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
— Мы сустракаліся з прадстаўнікамі кампаній, якія займаюцца шэрынгам у горадзе. Яны сказалі, што да ўжо наяўных пазначаных мясцаў трэба дадаць яшчэ каля 150. У бліжэйшы час зоймемся нанясеннем адпаведнай разметкі. У правілах карыстання роварамі і самакатамі з’явіцца пункт з просьбай пакідаць гэтыя транспартныя сродкі ў адмыслова пазначаных месцах, — сказаў Аляксандр Дараховіч.
Нагадаем, у 2020 г. гарадскія ўлады вырашылі ўпарадкаваць месцы паркоўкі пракатных ровараў і самакатаў, паколькі нярэдка назіраліся выпадкі, калі іх кідалі на газонах і ў кветніках, паркаваліся так, што яны заміналі працы ўборачнай спецтэхнікі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-stanet-bolshe-oboznachennyh-mest-dlya-parkovki-sheringovyh-velosipedov-i-samokatov/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kolobike
[3] https://zviazda.by/be/tags/bayksheryng
[4] https://zviazda.by/be/tags/kiksheryng
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-darahovich