Яе плошча 260 квадратных метраў, знаходзіцца ў мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, паведамілі «Звяздзе» ў райвыканкаме.
Раней гэтыя метры фактычна пуставалі. Работнікамі даччынага камунальнага ўнітарнага аграрна-будаўнічага прадпрыемства «Рассвет Пастаўскі» і аддзела спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама ў лістападзе мінулага года быў пачаты рамонт у памяшканні, якое мала выкарыстоўвалася. Шляхам перапланіроўкі былі ўладкаваны хол, створаны мужчынская і жаночая распранальні з санвузламі і душавымі, трэнерскі пакой, месца дзяжурнага адміністратара.
Спартыўная зала абсталявана неабходным інвентаром. Тут ёсць шведскія сценкі, грушы, лаўкі, мячы, сілавы трэнажор і іншае. Набыты барацьбітаўскі дыван памерам 12 на 11 метраў, тры манекены.
Ужо набраныя групы хлопчыкаў і дзяўчынак — каля ста для трэніровак. З дзецьмі займаецца кваліфікаваны трэнер — майстар спорту па вольнай барацьбе Андрэй Крукоўскі.
На цырымонію адкрыцця залы запрасілі кіраўніцтва ўлады вобласці, афіцыйных асоб з Мінска, вядомых спартсменаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volnaya-baracba
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastavy
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc