Хлеб у рацыёне можа згубна ўплываць на працу падстраўнікавай залозы. Пра гэта распавёў урач-дыетолаг Аляксей Кавалькоў ў відэа на сваім YouTube-канале, адзначае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Па словах урача, большая частка людзей не марнуе столькі энергіі, колькі атрымлівае ад ужывання выпечкі: каб «спаліць» з'едзены кавалак, трэба выдаткаваць гадзіну заняткаў спортам.
Пры гэтым, як адзначыў Кавалькоў, у хлебе шмат вугляводаў, якія шкодзяць здароўю больш, чым цукар з-за больш высокага ўзроўню глікемічнага індэкса. Урач падкрэсліў, што гэта руйнуе падстраўнікавую залозу.
Кавалькоў не кажа, што трэба рэзка адмаўляцца ад такой выпечкі, але рэкамендуе ёсць хлеб не часцей двух-трох раз на год.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/razrushaet-podzheludochnuyu-vrach-obyasnil-opasnost-chastogo-upotrebleniya-hleba/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hleb
[3] https://zviazda.by/be/tags/vypechka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dyeta