У 2020 годзе за забруджванне ляснога фонду смеццем да адказнасці былі прыцягнутыя 310 чалавек. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі «Лясной фонд Беларусі. Навядзенне парадку на тэрыторыі лясных угоддзяў і іх добраўпарадкаванне» сказаў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Чарняўскі, перадае БЕЛТА [1].
У мінулым годзе за розныя парушэнні ў лясным фондзе ў краіне прыцягнулі да адказнасці больш за 3 тыс. чалавек. «У прыватнасці, за забруджванне ляснога фонду смеццем да адказнасці былі прыцягнутыя 310 чалавек. З іх 154 выяўлены з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі», — сказаў Сяргей Чарняўскі.
Паводле яго слоў, на сёння каля 1,5 тыс. такіх рэгістратараў размешчана ў лясах.
Начальнік упраўлення нагадаў, што за забруджванне ляснога фонду прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф для фізічных асоб — да 10 базавых велічынь).
Прэв'ю: mlyn.by
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/zabrudzhvanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/shtraf