«Нефрытавы заяц» працягвае работу.
Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда «Чан'э-4» аднавілі работу на адваротным баку Месяца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як паведамілі ў Цэнтры месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні, спачатку «прачнуўся» пасадачны модуль, а дзесьці праз шэсць гадзін і месяцаход «Юйту-2» («Нефрытавы заяц-2»).
Справа ў тым, што месяцовы дзень доўжыцца прыкладна 14 зямных сутак, такая ж працягласць і ў месяцовай ночы. Зонд працуе ад сонечнай энергіі і ў цёмны час звычайна пераходзіць у спячы рэжым.
«Юйту-2» за 825 дзён пераадолеў 682,8 метра па паверхні Месяца. Абсталяванне на борце месяцахода, уключаючы панарамную камеру, інфрачырвоны спектрометр, дэтэктар нейтральных атамаў і месяцовы радар, працягвае праводзіць навуковыя даследаванні.
Як вядома, зонд «Чан'э-4» 3 студзеня 2019 года здзейсніў мяккую пасадку на адваротным баку Месяца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya