Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ нумар 140 «Аб выбыцці маёмасці», паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам па 31 снежня 2023 года ўстанаўліваецца асаблівы парадак уліку маёмасці, пры якім арганізацыі маюць права спісваць за кошт дабавачнага капіталу і неразмеркаванага прыбытку страты, што ўзнікаюць пры выбыцці (бязвыплатная перадача, спісанне або продаж) маёмасці, а таксама прымаць на бухгалтарскі ўлік бязвыплатна атрыманую маёмасць па кошце, які знаходзіцца на ўліку перадаючага боку, без правядзення рыначнай ацэнкі.
«Указ накіраваны на зніжэнне затрат, звязаных з бязвыплатнай перадачай, спісаннем або продажам маёмасці, як у перадаючай (спісваючай), так і ў прымаючай арганізацыі», — адзначылі ў прэс-службе.
Падобны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісваў у 2017 годзе. Яго палажэнні дзейнічалі да 2021 года.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/aleksandr-lukashenko-podpisal-ukaz-no-140-o-vybytii-imushchestva
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ab-vybycci-mayomasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukaz