Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Міхаіл Русы арганізаваў прамежкавы кантроль па зваротах грамадзян.
Па даручэнні Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай кіраўнік Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні арганізаваў кантроль па зваротах грамадзян з выездам на месца. У прыватнасці, у верхнюю палату парламента звярталіся жыхары аграгарадка Наваселле Мінскага раёна і мінчане. Высветліць, як ідзе вырашэнне праблем заяўнікаў, разам са старшынёй профільнай камісіі змаглі і старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў і іншыя зацікаўленыя службовыя асобы.
Як паведамілі ў профільнай камісіі, пытанні датычыліся парушэнняў, дапушчаных пры будаўніцтве жылога дома, а таксама капітальнага рамонту.
Удзельнікі камісійна ацанілі якасць будаўнічых і рамонтных работ. Усе ўзнятыя пытанні знаходзяцца на дадатковым кантролі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastayannaya-kamisiya-saveta-respubliki-pa-regiyanalnay-palitycy-i-myascovym-samakiravanni