На жыхароў 27 найбагацейшых краін прыходзіцца 40% усіх вырабленых вакцын, перадае [1] ТАСС са спасылкай на агенцтва Bloomberg.
Тэмпы вакцынацыі ад COVID-19 у краінах з найбольшымі даходамі ў 25 разоў апярэджваюць аналагічныя паказчыкі, чым у дзяржавах з найменшымі даходамі. У агенцтве прааналізавалі размеркаванне 726 млн доз вакцын, атрыманых у 154 краінах.
На долю Злучаных Штатаў, паводле падлікаў Bloomberg, выпадае 24% усіх вырабленых у свеце вакцын. Пры гэтым у ЗША пражываюць 4,3% насельніцтва Зямлі. У Пакістане пражываюць 2,7% насельніцтва планеты, але доля гэтай дзяржавы ў глабальнай вакцынацыі складае толькі 0,1%.
Такое размеркаванне вакцын з'яўляецца вынікам таго, што багатыя краіны загадзя закупілі мільярды вырабленых і планаваных да вытворчасці доз прэпарата для задавальнення ў першую чаргу патрэбаў сваіх жыхароў. Гэтых запасаў, з улікам новых паставак, хопіць для правядзення некалькіх кампаній па вакцынацыі жыхароў названых краін, у той час як 11% самых бедных дзяржаў не валодаюць магчымасцямі для правядзення нават адной.
Амаль у палове краін свету, прышчэпкі ад COVID-19 зроблены менш за 1% іх жыхароў, а тыя ж ЗША плануюць у бліжэйшыя тры месяцы выйсці на паказчык вакцынацыі насельніцтва ў 75%. Кантраст у вельмі непрапарцыйным размеркаванні вакцын у свеце з'яўляецца, верагодна, яшчэ больш моцным, калі ўлічыць, што больш за 40 дзяржаў наогул не маюць даных аб вакцынацыі, пры гэтым там пражываюць 8% насельніцтва планеты.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/11104431
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/svet