Ну, безупынны халадзільнік. Менавіта так варта называць надвор'е на гэтым тыдні. А яно было сапраўды халодным — недзе на 2—4 градусы ніжэй за кліматычную норму. Але ў выхадныя сітуацыя ў атмасферы зменіцца. Паветраная маса пачне паступаць з паўднёвага захаду Еўропы, і пацяплее, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі, удзень месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер удзень парывісты, у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны моцны парывісты. Уначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла. Удзень — ад плюс 9 градусаў да 16 цяпла. У нядзелю пераменная воблачнасць, месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—6 градусаў, а ў дзённыя гадзіны — да 14—20 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е з максімальнымі тэмпературамі каля 20 градусаў цяпла. У панядзелак — без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе ад плюс 13 градусаў да 20 цяпла. У аўторак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—9 градусаў. Удзень будзе плюс 11—18 градусаў, а па поўдні краіны — аж да 20 цяпла.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyasna
[5] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[6] https://zviazda.by/be/tags/krasavik-0