Алею рабін высадзілі сёння ў час суботніка на тэрыторыі былога лагера смерці «Трасцянец», перадае [1] БЕЛТА.
Наводзілі парадак на тэрыторыі аб’екта начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб, яго намеснікі і іншыя супрацоўнікі ўпраўлення, кіраўнікі органаў выканаўчай улады, якія агульнымі сіламі ачышчалі памятнае месца ад смецця, сухой расліннасці.
Яны таксама высадзілі алею з ніцай рабін.
«Немагчыма ўявіць, якім пакутам падвергліся людзі, якім давялося прайсці праз гэтыя месцы, прачуць боль страты іх блізкіх, але трэба шанаваць памяць аб іх. Мы стараемся рабіць гэта пастаянна. У тым ліку сёння вырашылі добраўпарадкаваць тэрыторыю былога лагера смерці „Трасцянец“, прымеркаваўшы мерапрыемства да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Высаджваем тут сімвалічныя для гэтага месца дрэвы — ніцыя рабіны. Яны адлюстроўваюць боль і смутак, якія мы адчуваем па адносінах да загінулых», — сказаў кіраўнік сталічнай міліцыі.
Паназіраўшы за паказальнай пасадкай дрэва, якую правялі спецыялісты УП «Зелянбуд Завадскога раёна г. Мінска», праваахоўнікі і прадстаўнікі выканаўчай улады высадзілі на месцы былога лагера смерці 66 маладых ніцых рабін.
«Мы памятаем пра тых, хто змагаўся за свабоду нашай краіны, цэнім і дзякуем ім за тое, што яны падарылі нам магчымасць шчасліва жыць і спакойна гадаваць дзяцей, — сказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік. — Хочацца спадзявацца, што пасаджаныя дрэвы вырастуць і доўгія гады будуць радаваць людзей, якія жывуць у мірнай краіне, сваёй пышнай зелянінай».
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/alleju-rjabin-vysadili-pravoohraniteli-na-territorii-byvshego-lagerja-smerti-trostenets-436614-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-gryb
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-zaranik
[5] https://zviazda.by/be/tags/zelyanbud-zavadskoga-rayona-g-minska