Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў галоўнаму трэнеру хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Крэйгу Вудкрафту медаль, інфармуе [3] Telegram-канал «Пул Першага».
— Каб на будучы год выйграў вось такі медаль, — сказаў Кіраўнік дзяржавы, апранаючы на шыю Вудкрафта залаты медаль на чырвона-зялёнай стужцы.
У сваю чаргу кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў аператыўна перавёў словы беларускага лідара трэнеру з Канады.
Уручаў медаль Аляксандр Лукашэнка пад шумныя крыкі заўзятараў на трыбунах пасля матчу каманды Прэзідэнта з Брэсцкай вобласцю, які завяршыўся перамогай дружыны беларускага лідара. Дарэчы, падчас матчу Прэзідэнт вызначыўся выніковай перадачай. Выніковы лік матчу 12:4.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@pul_1
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[6] https://zviazda.by/be/tags/kreyg-vudkraft
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-baskau