Пахаванне мужа каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II герцага Эдынбургскага Філіпа пройдзе 17 красавіка, але з-за каранавірусных абмежаванняў удзел шырокай публікі ў жалобных мерапрыемствах не прадугледжана. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Букінгемскім палацам, перадае [1] ТАСС.
Пахаванне, якое будзе трансляваць тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Бі-бі-сі, пройдзе ў 15:00 (17:00 мск) у капліцы Святога Георгія на тэрыторыі Віндзарскага замка, і ў гэты момант па ўсёй краіне будзе аб'яўлена хвіліна маўчання.
Да даты пахавання ў краіне будзе дзейнічаць агульнанацыянальная жалоба — Лізавета II ўхваліла адпаведную рэкамендацыю прэм'ер-міністра Борыса Джонсана. Каралеўская сям'я будзе знаходзіцца ў жалобе два тыдні.
З-за каранавірусных абмежаванняў колькасць удзельнікаў цырымоніі ў Вялікабрытаніі не можа перавышаць 30 чалавек, і каралеўская сям'я не выключэнне. Дакладны спіс удзельнікаў цырымоніі, як чакаецца, будзе распаўсюджаны 15 красавіка.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/11114881
[2] https://zviazda.by/be/tags/prync-filip
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pahavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhaloba