У Віцебску, на месцы былога лагера «5-ы полк», прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Падчас яго адкрылі памятны знак вязням канцэнтрацыйных лагераў вобласці, перадае [1] БелТА.
Знак створаны па праекце віцебскага скульптара Сяргея Сотнікава. Ён уяўляе сабой вобразы вязняў, якія стаяць за калючым дротам каля расчыненых дзвярэй лагера. Побач з імі нанесеная карта Віцебскай вобласці, на якой пазначаныя месцы, дзе дзейнічалі лагеры для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, гета і месцы масавага знішчэння яўрэяў, турмы. Пры падрыхтоўцы карты выкарыстоўваліся выключна архіўныя зборнікі розных гадоў, якія пацвярджаюць існаванне лагераў і гета. Над гэтым працаваў кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак, ён звязваўся з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pamjatnyj-znak-uznikam-kontslagerej-otkryli-v-vitebske-436684-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kancentracyynyya-lagery
[4] https://zviazda.by/be/tags/pomnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0