Пра гэта паведаміў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч, інфармуе [1] БелТА.
У Бярозе праходзіць круглы стол, прысвечаны захаванню гістарычнай памяці. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 100 чалавек — эксперты, дэпутаты і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, маладыя парламентарыі.
— Мы бачым, якая сёння ідзе дыскусія за захаванне аб'ектыўнай гістарычнай памяці пра падзеі, якія адбыліся ў тыя ці іншыя часавыя адрэзкі. Бяроза — гэта месца, якое мае асаблівую значнасць для беларускага народа. Там размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер Бяроза—Картузская. Яго вязнямі сталі людзі, якія ў 1934—1939 гадах выказвалі сваю нязгоду з польскай уладай і сталі, па сутнасці, палітычнымі вязнямі. Падчас круглага стала будзе абмеркаваны гэты факт агрэсіі, — сказаў Ягор Макарэвіч.
Ён адзначыў, што тэме канцлагера ў Бярозе—Картузскай нададзена недастаткова ўвагі. Падчас мерапрыемства абмяркуюць ініцыятыву Маладзёжнага парламента ўсталяваць у Бярозе памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій польскіх уладаў на тэрыторыі Беларусі. Будзе абвешчаны збор сродкаў на стварэнне мемарыялу.
Таксама адбудзецца мітынг—рэквіем каля абеліска на месцы былога канцлагера ў якім у 1934—1939 гадах былі заключаны тысячы людзей.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/patrioticheskij-proekt-molodezhnogo-parlamenta-istoricheskaja-pamjat-startoval-v-bereze-436690-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byaroza-kartuzskaya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/gistarychnaya-pamyac
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaroza
[5] https://zviazda.by/be/tags/memaryyal