Пагранічнікі дапамаглі заблуднаму літоўцу вярнуцца дадому, перадае [1] інфармацыйная служба пагранічнага камітэта.
11 красавіка, у Ашмянскім раёне смаргонскія пагранічнікі, у ходзе патрулявання ўчастка дзяржмяжы, выявілі невядомага. Гэта быў мужчына, які знаходзіўся ў стомленым стане, не мог патлумачыць мэту і месца свайго знаходжання. У ходзе размовы было выяўлена, што ён з'яўляецца 82-гадовым грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і пражывае ў вёсцы Янкунай Шальчынінкайскага раёна недалёка ад мяжы.
Пажылы чалавек не зарыентаваўся на мясцовасці і трапіў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Была аказана першая дапамога. Затым жыхар сумежнай вёскі Янкунай быў перададзены літоўскім пагранічнікам.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/82771/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-litouskaya-myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/pagranichniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahova-dzyarzhaunay-granicy