Выстава «Рэальнасць» адкрыецца 14 красавіка ў галерэі «Універсітэт культуры», паведамляе [1] БелТА.
У экспазіцыю ўвойдуць працы, выкананыя ў розных тэхніках: алейны жывапіс, акварэль, графіка.
— Творча пазнавая навакольны свет, аўтары выкарыстоўваюць розныя інструменты, выяўленчыя сродкі. Абапіраючыся на сваё светаадчуванне і вопыт, ствараюць новую рэальнасць. Работы выкананы ў класічных жанрах пейзаж, партрэт, нацюрморт, але заўсёды ёсць месца для эксперыменту, магчымасць сказаць сваё слова, і тады гэтыя мяжы не з'яўляюцца перашкодай для творчага самавыяўлення, — адзначылі арганізатары.
— Партрэт — гэта люстэрка, магчымасць убачыць і ацаніць самога сябе з боку, гэта інструмент самапазнання, пагружэння ў свет канкрэтнага чалавека. У рысах асобы мы бачым свет душы, па партрэтах сучаснікаў судзім пра эпоху, у якой жывём. На мяжы жанраў узнікаюць і змешваюцца сэнсы. Нацюрморт часам набліжаецца да партрэта, калі прадметы сведчаць пра звычкі і інтарэсы уладальніка, нясуць адбітак яго асобы, гавораць з намі, распавядаюць гісторыі. У карціне нараджаецца новы вобраз. Пейзаж — гэта не толькі прыгожы выгляд, але і выбар, перавага аўтара, ён становіцца партрэтам, калі ў цэнтры ўвагі — жыццё чалавека, — распавялі ў галерэі.
Наведвальнікі на выставе ўбачуць працы дэкана мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў кандыдата мастацтвазнаўства Ганны Конанавай і загадчыцы падрыхтоўчым аддзяленнем БДАМ, мастака—графіка Лізаветы Пастушэнка, выкладчыкаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі—каледжа мастацтваў Алены Карповіч і Наталлі Разуменка, а таксама жывапісца Сяргея Акеньшына.
Куратар мерапрыемства — Наталля Разуменка. Выстава будзе адкрыта да 30 красавіка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/realnost-glazami-belorusskih-hudozhnikov-mozhno-budet-uvidet-na-vystavke-v-minske-436708-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/galereya-universitet-kultury
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdai
[5] https://zviazda.by/be/tags/mastactva