У Беларусі не да канца распрацавана заканадаўства аб будаўніцтве арэндных дамоў. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе [1] БелТА.
«У нас не да канца развіта заканадаўства па будаўніцтве арэндных дамоў, гэта значыць такіх дамоў, у якіх бы знаходзіліся толькі арэндныя кватэры. Створана рабочая група, каб гэта заканадаўства паправіць, і мы паставілі перад сабой план у першым паўгоддзі гэта зрабіць, каб бізнес таксама зацікавіўся гэтым будаўніцтвам», — паведаміў віцэ-прэм’ер.
Анатоль Сівак растлумачыў, якія гэта могуць быць змены. «Для такога дома не павінны ў нейкі бок адрознівацца камунальныя паслугі, бо спажыўцом агульных камунальных паслуг будзе юрыдычная асоба, а не фізічная, таму тут неабходна ўсё агаварыць, каб не навязваць дадатковыя нейкія тэхнічныя ўмовы. Хутчэй за ўсё, у гэтай частцы будуць змены, а не нейкія міфічныя прэферэнцыі для забудоўшчыкаў», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-ne-do-kontsa-razvito-zakonodatelstvo-po-stroitelstvu-arendnyh-domov-sivak-436725-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-sivak
[3] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/arenda
[5] https://zviazda.by/be/tags/damy