Сёлета спаўняецца 60 гадоў з дня першага ў гісторыі чалавецтва касмічнага палёту, які здзейсніў савецкі касманаўт Юрый Гагарын 12 красавіка 1961 года. Па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ААН 12 красавіка абвешчана Міжнародным днём палёту чалавека ў космас, піша [1] БелТА.
12 красавіка 1961 года адбыўся першы палёт чалавека ў космас, які здзейсніў грамадзянін СССР Юрый Аляксеевіч Гагарын.
Касмічны карабель «Усход» стартаваў з касмадрома Байканур. Гэта гістарычная падзея адкрыла шлях да даследавання касмічнай прасторы на карысць усяго чалавецтва. Пуск адбыўся ў 9 гадзін 6 хвілін 56 секунд па маскоўскім часе. Першы палёт чалавека ў космас працягваўся 108 хвілін. Абляцеўшы адзін раз планету, касманаўт атрымаў з Зямлі каманду на спуск. Спушчальны апарат прызямліўся ў 10:55 у стэпе непадалёк ад Саратава. На вышыні некалькіх кіламетраў Юрый Гагарын катапультаваўся і здзейсніў мяккую пасадку на парашуце недалёка ад спушчальнага апарата. Першаму касманаўту планеты было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/tech/view/dose-k-60-letiju-pervogo-poleta-cheloveka-v-kosmos-436733-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-gagaryn
[4] https://zviazda.by/be/tags/susvetny-dzen-aviyacyi-i-kasmanautyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka