Каля 10 тыс. прызыўнікоў будуць накіраваныя на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у рамках вясновага прызыву, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Міністэрстве абароны.
Асаблівасцю чарговага прызыву з'яўляецца тое, што на службу ў рэзерве будуць прызваны студэнты беларускіх ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія выказалі жаданне прайсці такую службу.
У гэтыя дні ў ваенных камісарыятах завяршаецца медыцынскае абследаванне прызыўнікоў, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій, у працэсе якіх прымаюцца рашэнні аб месцы службы будучых салдат.
Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца з 14 мая. Ваенную прысягу навабранцы Узброеных Сіл прымуць 12 чэрвеня.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/pryzyuniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[5] https://zviazda.by/be/tags/saldaty