У сталіцы за тры месяца бягучага года зарэгістравалі 1 205 юрыдычных асоб і 2 357 індывідуальных прадпрымальнікаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства юстыцыі, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
У Беларусі за названы перыяд зарэгістравана 2 441 юрыдычная асоба і 8 565 індывідуальных прадпрымальнікаў — усяго 11 006 суб’ектаў гаспадарання. Больш за ўсё — у сталіцы. У той жа час у Мінскай вобласці 383 юрыдычныя асобы і 1 406 ІП, у Гродзенскай — 154 і 1 083 адпаведна, у Гомельскай — 179 і 990, у Віцебскай — 154 і 794, у Магілёўскай — 147 і 791.
Нацыянальны банк, Міністэрства фінансаў, Мінюст, а таксама галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) за студзень-сакавік зарэгістравалі 17 юрыдычных асоб.
Разам з тым у дачыненні да 8 918 суб’ектаў гаспадарання (2 277 юрыдычных асоб і 6 641 ІП) распачата працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolee-23-tys-ip-i-12-tys-yurlicz-zaregistrirovany-v-minske-s-nachala-goda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/indyvidualnyya-pradprymalniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/yurydychnyya-asoby
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeynasc