78-гадовы Пётр Пракаповіч перастаў быць старшынёй назіральнага савета БПС-Сбербанка. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце банка, паведамляе tut.by [1]. Былога высокапастаўленага беларускага чыноўніка змяніў расійскі топ-менеджар.
Сход акцыянераў БПС-Сбербанка адбыўся ў канцы сакавіка. Тады ж быў абноўлены склад назіральнага савета.
Новым кіраўніком набсовета абраны Цімур Козінцаў — старшы віцэ-прэзідэнт расійскага Сбербанка, кантралюючага акцыянера БПС-Сбербанка з доляй 98,43%.
У назсавет таксама ўвайшлі іншыя кіраўнікі мацярынскага банка, былыя топ-менеджары БПС-Сбербанка, Нацбанка і расійскіх банкаў.
Прадстаўніком беларускай дзяржавы ў назсавеце стаў намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Мікалай Бабёр.
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/726179.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/bps-sberbank-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/bps-sberbank-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/bps-sberbank-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/bps-sberbank
[6] https://zviazda.by/be/tags/bps-ashchadbank
[7] https://zviazda.by/be/tags/bps-ashchadbank-0