У Лідзе бухгалтар некалькі разоў выкрадала грошы з рахункаў арганізацый, у якіх працавала. Пра гэта паведамілі ў АБЭЗ Лідскага РАУС.
У лютым 2021 года ў поле зроку супрацоўнікаў АБЭЗ трапіла галоўны бухгалтар аднаго з прадпрыемстваў Ліды. Жанчына з ліпеня 2018 года па студзень 2019-га скрала з рахунку Br23 тыс. Уласнік арганізацыі вырашыла, што ў выпадку звальнення галоўбуха пазбавіцца гэтых грошай, таму супрацоўніцу пакінулі на працоўным месцы, а выкрадзеную суму вылічвалі з заробку часткамі.
Зрэшты, прадпрыемству не ўдалося вярнуць сродкі. Высветлілася, што бухгалтар з ліпеня 2020 года па лютым 2021-га прысвойвала наяўную выручку ад рэалізацыі тавараў, якую штодня перадавалі касіры для ўнясення на банкаўскі рахунак. Сума выкрадзенага ў выніку ўзрасла да Br42 тыс.
У лютым АБЭЗ Лідскага РАУС ініцыяваў праверку па гэтым факце. Галоўны бухгалтар прызнала факт крадзяжу. Яна аператыўна пакрыла шкоду ў поўным аб'ёме. Гэта зацікавіла супрацоўнікаў АБЭЗ. Яны праверылі крыніцу даходаў лідчанкі. Высветлілася, што ў сакавіку жанчына ўладкавалася галоўбухам на іншае прадпрыемства Ліды. Неўзабаве яна пералічыла з рахунку прадпрыемства на свой асабісты рахунак 12 тыс. еўра.
Па дадзеным факце Лідскім РАСК была заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) КК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/buhgaltar