У аграгарадок Завойць Нараўлянскага раёна, нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прыязджаюць жыць і працаваць маладыя сем'і. Новая малочнатаварная ферма і мадэрнізаваны свінакомплекс забяспечваюць працоўнымі месцамі ўсіх жадаючых. За кошт сродкаў, накіраваных на пераадоленне наступстваў катастрофы на ЧАЭС, тут узводзіцца і жыллё для маладых сем'яў. На здымку: ветэрынарны ўрач Крысціна КУЖЭЛЬНАЯ родам з Мінска, цяпер жыве ў новым доме.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya