Мінгарвыканкам унёс змены ў комплексны план санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у сталіцы. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце Мінгарвыканкама.
У прыватнасці, зменены пункт № 21 комплекснага плана, зацверджанага рашэннем Мінгарвыканкама ад 7 красавіка 2020 года № 1069. У новай рэдакцыі сказана, што «праводзіць культурныя, спартыўна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы і спаборніцтвы ў аб’ектах (канцэртныя залы, тэатры, цыркі, кінатэатры, фізкультурна-спартыўныя ўстановы і інш.) пры ўмове запаўнення месцаў правядзення не больш чым на 50% ад максімальнай запаўняльнасці, выкарыстання толькі пасадачных месцаў, рассаджвання гледачоў на адлегласці не менш 1-1,5 м адзін ад аднаго. Рэалізацыю квіткоў ажыццяўляць з улікам вышэйзгаданых умоў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kancert