У Смалявіцкім раёне пры тушэнні падпаленай травы пацярпеў пенсіянер, паведамілі ў МНС [1].
12 красавіка ў 10:35 выратавальнікам паступіла інфармацыя аб узгаранні паблізу вёскі Лютка. Падраздзяленні МНС устанавілі: гарыць сухая расліннасць на плошчы каля 50 м².
«Пры самастойным тушэнні пацярпеў пенсіянер 1956 года нараджэння. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчына з папярэднім дыягназам „апёкі твару 5%“ дастаўлены ў шпіталь», — удакладнілі ў ведамстве.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватыя ўстанаўліваюцца.
МНС звяртае ўвагу: выпальванне сухой расліннасці забароненае і небяспечнае для жыцця. Пры развядзенні вогнішчаў на прыдамавой тэрыторыі неабходна абавязкова сачыць за працэсам, мець пад рукой вядро з вадой або вогнетушыцель, а пасля дагарання паліць вогнішча вадой, каб выключыць паўторнае ўзгаранне.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/smalyavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[4] https://zviazda.by/be/tags/pensiyaner