Незвычайны гол быў забіты ў матчы 30-га тура чэмпіянату Паўночнай Ірландыі «Глентаран» — «Дангэнан Свіфтс» (2:0), паведамляе ESPN [1].
Нападаючы гаспадароў Роры Данэлі вызначыўся дублем, прычым адзін з сваіх мячоў забіў галавой амаль з цэнтра поля.
Брамнік «Дангэнан Свіфтс» Рой Кэрал, за плячыма ў якога 72 матчы за «Манчэстар Юнайтэд» і 45 матчаў у зборнай Паўночнай Ірландыі, не лепшым чынам сыграў на выхадзе. Кэрал выбег за межы штрафной і галавой выбіў мяч прама на Данэлі, які адразу ў скачку прабіў па пустых варотах.
Спасылкі
[1] https://www.espn.com.br/video/clip/_/id/8462514
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuryoznyya-vypadki
[4] https://zviazda.by/be/tags/paunochnaya-irlandyya-0