У сувязі з правядзеннем планавых работ 15 і 16 красавіка ў шэрагу раёнаў краіны будзе часова адсутнічаць доступ да эфірнага тэлебачання, мясцовых радыёстанцый і пакетаў камерцыйнага лічбавага тэлебачання Zala, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» [1] ў «Белтэлекаме».
15 красавіка з 10:00 да 15:00 прыём будзе адсутнічаць на тэрыторыі Крупскага, Барысаўскага, Бярэзінскага, Столінскага, Мазырскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Гродзенскага, Шчучынскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага і Лідскага раёнаў.
15 красавіка з 9:15 да 15:00 — на тэрыторыі Касцюковіцкага, Хоцімскага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага раёнаў.
16 красавіка з 2:00 да 5:30 прыём будзе адсутнічаць на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага, Лагойскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў.
16 красавіка з 10:00 да 16:00 не будзе доступу на тэрыторыі Докшыцкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Гарадоцкага, Полацкага, Расонскага, Шумілінскага раёнаў.
16 красавіка з 9:15 да 15:00 доступ да тэлебачання і радыё будзе адсутнічаць на тэрыторыі Мсціслаўскага, Крычаўскага, Чавускага, Гарэцкага, Клімавіцкага, Дрыбінскага і Чэрыкаўскага раёнаў.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/beltelekom-15-i-16-aprelya-v-nekotoryh-rajonah-budut-nedostupny-efirnoe-televidenie-radio-i-tv-zala/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/tehnichnyya-pracy