Там, дзе марнеў пад снегам дол,
Вясна красуе ў новых строях.
Вясну чакалі ўсе вакол,
А больш за ўсіх чакалі двое.
Усё вакол для тых дваіх —
І сонца днём, і месяц ноччу,
І ціхі пошум хвой старых,
І звонкі жаўрукоў званочак.
І нават зорак галасы
Да іх здалёку далятаюць -
Там, у галактыках чужых,
Вясну таксама сустракаюць.
Там млечны шлях скрозь ноч вядзе,
Скрозь вечны час вядзе бясконца...
На ўсіх планетах, балазе,
Ёсць для дваіх вясна і сонца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga