Акцёр Яўген Цілічэеў, які сыграў у фільмах «Ідзі і глядзі» і «Труфальдзіна з Бергама», памёр на 75-м годзе жыцця, паведамляецца [1] на сайце камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга.
«13. красавіка 2021 года на 75 годзе жыцця памёр заслужаны артыст Расіі, саліст Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Яўген Сяргеевіч Цілічэеў», — гаворыцца ў паведамленні.
За гады працы ў тэатры сыграў некалькі дзесяткаў вядучых характэрных роляў у класічнай аперэце і сучаснай музычнай камедыі. Артыст плённа здымаўся ў кіно. Сярод яго работ «Царэвіч Проша» (Дердыдас), «Труфальдзіна з Бергама» (Капітан), «Сем нот» (Галоўны рэжысёр), «Мая Расія» (Пётр Першы), «Ідзі і глядзі» (Перакладчык) і інш. На працягу многіх гадоў Яўген Сяргеевіч быў адным з актыўных удзельнікаў і вядучых папулярнай перадачы ленінградскага тэлебачання «Казка за казкай», якая атрымала шырокую вядомасць, у тым ліку і за мяжой.
Спасылкі
[1] https://spbculture.ru/ru/press-office/novosti/10077/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-cilicheeu
[3] https://zviazda.by/be/tags/idzi-i-glyadzi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kino
[5] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[6] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni
[7] https://zviazda.by/be/tags/smerc