Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў указ №143, у адпаведнасці з якім прызначаны паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Савеце Міждзяржаўнага банка і яго намеснікі, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пагадненнем аб заснаванні Міждзяржаўнага банка ад 22 студзеня 1993 года.
Паўнамоцным прадстаўніком Беларусі прызначаны старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур. Яго намеснікамі на адпаведнай пасадзе ў Савеце Міждзяржаўнага банка прызначаныя першы намеснік праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц і намеснік міністра фінансаў Вольга Тарасевіч.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryznachenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/pavel-kalaur
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhdzyarzhauny-bank