Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абароце, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 красавіка склала Br50,896 млрд, зменшыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 сакавіка на 0,45%, паведамляе сайт Нацыянальнага банка.
Аб’ём наяўных грошай у абароце за сакавік знізіўся да Br4,14 млрд (на 1,67%).
Пераводныя дэпазіты зменшыліся на 4,79% да Br5,536 млрд. Пры гэтым пераводныя дэпазіты фізічных асоб знізіліся на 15,92% і склалі на 1 красавіка Br2,674 млрд, дэпазіты юрыдычных асоб выраслі на 7,95% да Br2,862 млрд.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні ўсталявалася на ўзроўні Br19,068 млрд, знізіўшыся за сакавік на 0,949%.
Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскага абароту) у нацыянальнай валюце, за сакавік зменшыўся да Br1,442 млрд (на 9,13%).
Рублёвая грашовая маса паменшылася за мінулы месяц на 1,57% і на 1 красавіка склала Br20,510 млрд.
Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на 0,437%, склаўшы Br28,810 млрд.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/shyrokaya-grashovaya-masa
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-ekanomika