Сёння ў Віцебску, у выставачнай зале па пр. Фрунзэ, 11, адкрыецца экспазіцыя групы мастакоў «Міжнароднай лабараторыі мастацтваў», паведамілі ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.
Асацыяцыя «Міжнародная лабараторыя мастацтваў» была створана ў ліпені 2016 года. Яна аб’ядноўвае мастакоў розных краін. Удзельнікі арт-групы ставяць сабе за мэту зрабіць мастацтва даступным найбольшай колькасці гледачоў, азнаёміць знатакоў жывапісу і графікі з новымі імёнамі, а таксама правесці выставы мастакоў з розных краін і стварыць умовы для новых эксперыментаў у візуальным мастацтве. На гэты час у асацыяцыю ўваходзяць майстры з Эстоніі, Расіі, Канады.
На выставе прадстаўлены работы ў тэхніках акварэль, гуаш, калаж, друкаваная графіка. У вернісажы прымуць удзел эстонскія мастакі Пірэт Пуса Бергман, Війве Ноар, Аляксей Карнілаў і Юрый Мільдэберг. Усе аўтары з’яўляюцца членамі саюзаў мастакоў Эстоніі, удзельнікамі шматлікіх выстаў у краіне і за мяжой. Работы аўтараў знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях розных краін.
Прэв'ю: inserprud.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystauka