Паслы Беларусі і Швейцарыі ў Расіі Уладзімір Сямашка і Крысціна Марці Лэнг 13 красавіка на сустрэчы ў Маскве выказалі зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускай дыпмісіі.
«Суразмоўцы абмяняліся меркаваннямі аб стане двухбаковых адносін і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу і пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах», — праінфармавалі ў пасольстве.
«Уладзімір Сямашка праінфармаваў Крысціну Марці Лэнг аб прыярытэтных кірунках працы і задачах, якія вырашаюцца Рэспублікай Беларусь у рамках яе ўдзелу ў такіх інтэграцыйных аб'яднаннях, як саюзная дзяржава і ЕАЭС», — дадалі ў прэс-службе.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/posly-belarusi-i-shvejtsarii-v-rf-zainteresovany-v-razvitii-politicheskogo-dialoga-437163-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryscina-marci-leng
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya