Ён будзе доўжыцца да 21 кастрычніка і запрашае да ўдзелу працуючых юнакоў і дзяўчат. Праект праводзіцца з мэтай папулярызацыі сучасных прафесій і працоўных спецыяльнасцяў, павышэння іміджу і прэстыжу прафесій у сферы сельскай гаспадаркі, фарміравання ў гарадской і сельскай моладзі станоўчых эмацыйных адносін да працоўнай дзейнасці праз інтэрнэт-рэсурсы, паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Удзельнікам прапануецца зрабіць сэлфі на фоне свайго працоўнага месца або запісаць кароткае сэлфівідэа з апісаннем работы (на фоне лагатыпа прадпрыемствы, працы ў полі, дзяржаўнай установе адукацыі, у станка на заводзе, каля аўтамабіля і г.д). Фота ці відэа размяшчаюцца ў асабістых акаўнтах сацыяльных сетак з выкарыстаннем хэштэгаў #БРСМВО; #SelfieПРАЦА, у посце трэба напісаць кароткі каментарый з указаннем месца, дзе зроблена фота/відэа, сваю спецыяльнасць.
Удзел у праекце азначае згоду аўтара на наступнае выкарыстанне работы з указаннем яго імя. Удзельнік павінен быць яе адзіным праваўладальнікам.
Падвядзенне вынікаў пройдзе з 21 кастрычніка па 23 лістапада. Пераможцам праекта стане той удзельнік, які набярэ найбольшую колькасць лайкаў. Каб пазбегнуць накруткі галасоў, улічваюцца толькі лайкі ўдзельнікаў акаўнта ў Instagram @brsmvo.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/selfi
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs