Цырымонія запуску зваротнага адліку ста дзён, якія засталіся да пачатку Алімпійскіх гульняў, прайшла ў Токіа, паведаміў ТАСС.
«Да Алімпіяды засталося 100 дзён. Я ўдзячная ўсім за тое, што мы змаглі падабрацца да гэтай мяжы. Мы змаглі зрабіць гэта ў тым ліку дзякуючы мерам супраць каранавіруса і намаганням дактароў. Мы маем намер прыкласці ўсе сілы, каб правесці выдатную Алімпіяду», — адзначыла губернатар Токіа Юрыка Коікэ.
Віцэ-прэзідэнт арганізацыйнага камітэту «Токіа-2020» Тосіакі Эндо падкрэсліў, што прыярытэтам арагнізатараў застаюцца бяспечныя спаборніцтвы. «Мы з нецярпеннем чакаем 23 ліпеня, калі пачнуцца Гульні. Я спадзяюся, што спартсмены ў Токіа змогуць прадэманстраваць высокія вынікі», — дадаў ён.
З нагоды памятнай даты ў мэрыі Токіа ўсталявалі фігуры талісманаў Алімпіяды і Паралімпіяды. Адзін атрымаў імя Мірайтова, якое складаецца з двух японскіх слоў — «мірай» (будучыня) і «това» (вечнасць). Другі сімвал назвалі Сомэйці — вытворнае ад віду сакуры Сомэйёсіна з прэфектуры Нара, які таксама называюць каралеўскай вішняй, і англійскага выразу «so mighty» («такі магутны»). Акрамя таго, на вяршыні гары Такаа ў прыгарадзе Токіа быў усталяваны сімвал Алімпіяды — пяць кольцаў.
Сёння падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў у Токіа выйшла на фінішную прамую.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/tokiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya