Паслы Беларусі і Швейцарыі ў Расіі Уладзімір Сямашка і Крысціна Марці Ланг 13 красавіка на сустрэчы ў Маскве выказалі зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
«Субяседнікі абмяняліся думкамі аб стане двухбаковых адносін і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу і пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах», — праінфармавалі ў пасольстве.
«Уладзімір Сямашка праінфармаваў Крысціну Марці Ланг аб прыярытэтных напрамках работы і задачах, што вырашаюцца Рэспублікай Беларусь у рамках яе ўдзелу ў такіх інтэграцыйных аб’яднаннях, як Саюзная дзяржава і ЕАЭС», — дадалі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] http://embassybel.ru/news/press-releases/3baa2fb7409f.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/palitychny-dyyalog