Лянівыя варэнікі з бульбай
Спатрэбіцца (на 2 порцыі): бульба — 300 г, яйка — 1 шт., мука — 100 г, цыбуля — 1 шт., масла для пюрэ і ў цыбулю — 30 г, алей — 3 ст. л., соль і спецыі на смак.
Бульбу чысцім і адварваем у падсоленай вадзе поўнасцю.
Пакуль бульба варыцца, прыгатуем цыбульную смажаніну. Цыбуліну рэжам дробнымі кубікамі. У патэльні растопліваем 10-15 г масла і 3 ст. л. алею. Абсмажваем цыбулю да залацістага колеру і адстаўляем патэльню ўбок.
З гатовай бульбы зліваем ваду, трохі астуджваем і размінаем у пюрэ.
Дадаём злёгку ўзбітае відэльцам яйка, 10-15 г масла і муку. Змешваем, спрабуем на соль, пры неабходнасці падсольваем. Можна дадаваць сухога кропу, часнаку і трохі чорнага молатага перцу. Змешваем. Цеста атрымліваецца вельмі мяккае, нават ліпкае, але гэта не павінна вас палохаць.
Наліваем ў каструлю прыкладна 2 л вады і ставім на невялікі агонь. 1/3 бульбянога цеста выкладваем на пасыпаную мукой дошку, абвальваем яго ў муцэ і раскочваем у каўбаску дыяметрам прыкладна 2,5 см.
Рэжам бульбяную каўбаску на кавалачкі шырынёй прыкладна 2 см. Кожны кавалачак абмакваем ліпкімі бакамі ў муку і злёгку прыціскаем пальцам усярэдзіне.
Ваду, якая закіпела, солім і выкладваем першую порцыю лянівых варэнікаў. Акуратна праводзім па дне драўлянай або сіліконавай лапаткай, каб варэнікі не прыліплі. Пасля ўсплывання гатуем 1,5-2 хвіліны.
Гатовыя варэнікі вымаем шумоўкай на талерку. Гэтак жа
гатуем варэнікі з цеста, якое засталося.
Далей ёсць два варыянты — альбо паліць варэнікі цыбульнай смажанінай, альбо пакласці іх у патэльню са смажанай цыбуляй і змяшаць, можна нават трохі абсмажыць.
Таксама можна падаць і са смятанай.
Паднос са старых дзверцаў ад шафы
У прынцыпе, гэта ідэя, якую можна ўдасканальваць — мяняйце ручкі, дадавайце дэкупаж або тканіну, фарбуйце ў розныя колеры ці проста пакіньце класічны белы...
Спатрэбіцца: дзверцы ад шафы; чорная нітрафарба, але лепш усё ж узяць акрылавую; чорная фарба па метале з балончыка; белая фарба, звычайная эмаль; 4 шрубкі; 2 ручкі (выбірайце пабольш, каб было зручна рукам); 4 лямцавыя пракладкі кружочкамі, можна замяніць любымі падыходзячымі, шпаклёўка, наждачная папера.
Ручкі зачышчаем і фарбуем з балончыка.
Шпаклёўкай па дрэве якую можна лёгка замяніць дробным пілавіннем, змяшанымі з ПВА, запаўняем дзіркі і няроўнасці ў тых месцах, дзе былі завесы і дэфекты. Даём высахнуць і зараўноўваем наждачнай паперай. Выціраем пыл. Наносім некалькі слаёў белай эмалі. Наносім контуры малюнка алоўкам. Хто можа без контураў адразу маляваць пэндзлем, можна прапусціць гэты крок.
Размалёўваем па абрысах. Фарбу зрабіце густую, каб не расплывалася. Дайце высахнуць малюнку на працягу некалькіх гадзін, пераканайцеся, што фарба не размазваецца!
Клеім падшэўкі-падстаўкі з лямца або любога падыходзячага матэрыялу на дно падстаўкі-падноса на кожным яго кутку.
Адмяраем лінейкай і свідруем адтуліны для ручак.
Прыкручваем ручкі з сілай, каб шрубкі крыху уціснуліся ў дрэва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[4] https://zviazda.by/be/tags/shafa
[5] https://zviazda.by/be/tags/robim-svaimi-rukami