Вакцына Спадарожнік V (Гам Кавід Вак), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», адобрана [1] Міністэрствам аховы здароўя.
Рашэнне прынята па выніках усебаковай экспертнай ацэнкі матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье, праведзенай спецыялістамі УП ЦЭІЗ, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.
Паўпрадукты вакцыны вырабляюцца АТ «Генерыум», якая ўваходзіць у структуру АТ «Фармстандарт». Раней вакцына Спадарожнік V, вырабленая на гэтай расійскай пляцоўцы, ужо была зарэгістраваная ў Беларусі і ўжо на працягу некалькіх месяцаў выкарыстоўваецца для вакцынацыі медыцынскіх работнікаў.
Кантроль якасці — як доследна-прамысловых серый, так і прамысловых серый, ажыццяўляўся цэнтрам імя Н.Ф. Гамалеі сумесна з РУП «Белмедпрэпараты». Плануецца, што аб’ём вакцыны, выпускаемай на беларускім прадпрыемстве, складзе да 500 тыс. доз штомесяц. Гэта дазволіць істотна павялічыць даступнасць вакцынацыі для беларускіх грамадзян.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik-v-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/belmedpreparaty