На вуліцы Казінца ў Мінску тралейбус здзейсніў наезд на двух непаўналетніх дзяцей, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 16:35, рухаючыся па вул. Казінца ў напрамку вул. Кіжаватава, тралейбус паблізу прыпыначнага пункта здзейсніў наезд на непаўналетніх дзяцей — хлопчыка 2007 года нараджэння і дзяўчынку 2012 года нараджэння. У момант ДТЗ дзеці знаходзіліся на рэгуляваным пешаходам пераходзе. У выніку інцыдэнту яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.
Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска, следчы, спецыяліст упраўлення ДКСЭ па Мінску.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-trollejbus-sbil-dvoih-detej-437210-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/traleybus
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/avaryya