У Мінску з 16 красавіка адключаць цяпло ў адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
У Мінску завяршаюць ацяпляльны сезон. З 16 красавіка батарэі пачнуць адключаць у адміністрацыйных будынках і на вытворчасцях, аднак у дамах, дзіцячых садах, школах і сацыяльных аб’ектах цяпло пакінуць.
Рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона для грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых і іншых аб’ектаў прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама. Тэрміны спынення цеплазабеспячэння для астатніх катэгорый спажыўцоў будуць залежаць ад надвор’я.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/acyaplyalny-sezon
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyaplo
[4] https://zviazda.by/be/tags/adklyuchac-acyaplenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/acyaplenne