У індустрыяльным парку «Вялікі камень» 16 красавіка пачнецца вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі кітайскай вакцынай SARS-CoV-2 (Vero Cell) карпарацыі Sinopharm, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» у адміністрацыі парку.
Чакаецца, што ў першы дзень вакцынацыі выкарыстоўваюць 100 доз прэпарата, які паставяць супрацоўнікам адміністрацыі, работнікам кампаніі па развіцці парку, прадпрыемстваў-рэзідэнтаў і будаўнічых кампаній.
Нагадаем, у лютым бягучага года КНР накіравала ў Беларусь 100 тыс. доз вакцыны. Дадзеная вакцына таксама пастаўляецца больш чым у 40 краін свету.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-velikom-kamne-16-aprelya-nachnut-vakczinacziyu-protiv-covid-19-kto-budet-privivatsya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-kamen-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/park-vyaliki-kamen
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna-ad-karanavirusa