Аператыўнікі Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі мужчыну, які на працягу двух месяцаў выкрадаў рыбалоўныя прылады з крамаў, паведамляе ГУУС Мінарвыканкама.
У міліцыю з заявай аб аказанні дапамогі звярнуліся супрацоўнікі рыбалоўных гандлёвых аб’ектаў. Заяўнікі растлумачылі, што выявілі прапажу тавараў падчас інвентарызацыі.
Аператыўнікі высветлілі асобу мужчыны, датычнага да крадзяжоў. Ім аказаўся раней судзімы 40-гадовы ўраджэнец Мінскай вобласці, які пражывае ў сталіцы.
Паводле інфармацыі аператыўнікаў, затрыманы прыходзіў у рыбалоўныя крамы, дзе першапачаткова здымаў з вуд, шпулек, воблераў, прынад, дратоў і гумак антыкрадзёжныя біркі, хаваў тавары на стэлажах, фатаграфаваў іх месцазнаходжанне і пакідаў краму, а праз час вяртаўся і выкрадаў загадзя прыхаваную маёмасць.
Са слоў мужчыны, «улоў» ён выкарыстаў у асабістых мэтах. Вядома, што за два месяцы затрыманы ўчыніў дзесяць крадзяжу з чатырох крам. Урон склаў больш за 2500 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybaloustva
[3] https://zviazda.by/be/tags/rybalounyya-prylady
[4] https://zviazda.by/be/tags/uron
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava